Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ДЗЕІ 25:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Я адказаў ім, што ў Рымлянаў няма звычаю выда­ваць нейкага чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны бу­дзе мець перад абліччам [сваім] абвінавальнікаў і атрымае месца дзеля абароны ад абвінавачваньня.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

I сталася, што пачуў гаспадар ягоны словы жонкі сваёй, якія яна гаварыла яму, кажучы: «Гэткую рэч учыніў мне нявольнік твой!», і ўзгарэўся гнеў ягоны.

Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму.

Першы ў спрэчцы сваёй [падаецца] справядлівым, але прыйдзе бліжні ягоны і выспрабуе яго.

А калі прывядуць вас у сынагогі, і да начальнікаў, і да ўладаў, не клапаціцеся, як ці што будзеце адказваць, ці што будзеце гаварыць,

«Няўжо судзіць наш Закон чалавека, ня выслухаўшы яго спачатку і не даведаўшыся, што ён робіць?»

А калі паведамілі мяне пра змову супраць мужа гэтага, што мелася ў Юдэяў, я неадкладна паслаў [яго] да цябе, загадаўшы, каб тыя, што абвінавачваюць яго, гаварылі супраць яго перад табою. Бывай здаровы».

сказаў: «Я выслухаю цябе, калі зьявяцца і твае абвінавальнікі». І загадаў вартаваць яго ў прэторыі Ірадавай.

Агрыпа ж прамовіў да Паўла: «Дазваляецца табе гаварыць за сябе». Тады Павал, выцягнуўшы руку, адказаў:

і пра гэта паведамяць табе, ты выслухаеш і старанна дасьледуеш, і вось, гэта праўда, што такой брыдоты дапусьціліся ў Ізраілі.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы