Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ДЗЕІ 20:26

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дзеля гэтага сьведчу вам у сёньняшні дзень, што я чысты ад крыві ўсіх,

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

І пачуў Давід пра гэта, і сказаў: «Не вінаваты ані я, ані валадарства маё перад ГОС­ПАДАМ на вякі ў крыві Абнэра, сына Нэра.

Бо вось, цяпер у небе Сьведка мой, і Заступнік мой — на вышынях.

І я паведаміў вам сёньня, але вы ня слухаеце голасу ГОСПАДА, Бога вашага, у-ва ўсім тым, з чым Ён паслаў мяне да вас.

Натоўп жа, які быў з Ім, сьведчыў тады, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрасіў яго з мёртвых.

І той, хто бачыў, засьведчыў, і сьведчаньне ягонае праўдзівае; і ён ведае, што кажа праўду, каб вы паверылі.

А як яны працівіліся і блюзьнілі, абтросшы адзеньне, ён сказаў да іх: «Кроў вашая на галаве вашай! Я чысты. Ад цяпер іду да паганаў».

Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, але не паводле пазнаньня.

Прызываю Бога ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль не прыйшоў у Карынт;

Зьмясьціце нас. Мы нікога не пакрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не ашукалі.

бо яны маюць добрую ахвоту па сілах і звыш сілы, я сьведчу гэта.

Рукі хутка ні на каго не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы