Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ДЗЕІ 2:36

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык няхай упэўнена ведае ўвесь дом Ізраіля, што Бог зрабіў і Госпадам, і Хрыстом Яго, Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі».

Глядзіце раздзел Копія

25 Крыжаваныя спасылкі  

Слухайце слова ГОСПАДА, дом Якуба і ўсе сем’і дому Ізраіля!

Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я заключу з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет.

Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я споўню добрае слова, якое Я прамовіў дому Ізраіля і дому Юды.

Эгіпет, Юду, Эдом, сыноў Амона, Мааў і ўсіх, якія пад­разаюць валасы і жывуць у пустыні, бо ўсе народы не­абрэзаныя, а ўвесь дом Ізраіля — з неабрэзаным сэрцам”.

І даведаюцца, што Я — ГОС­ПАД, Бог іхні, з імі, а яны — народ Мой, дом Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД.

Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ня дзеля вас Я раблю гэта, доме Ізраіля, але дзеля імя Майго сьвятога, якое вы зьняважылі сярод народаў, да якіх вы прыйшлі.

Не дзеля вас Я раблю [гэта], кажа Госпад ГОСПАД, няхай [гэта] будзе вам вядома. Засаромцеся і пачырванейце з прычыны шляхоў вашых, доме Ізраіля.

А на ўласнасьць гораду дасьцё [абшар] шырынёю ў пяць тысячаў [прутоў] і даўжынёй у дваццаць пяць тысячаў [прутоў], насупраць сьвятой часткі. Гэта будзе для ўсяго дому Ізраіля.

У той дзень адчыніцца крыніца для дому Давіда і для жыхароў Ерусаліму дзеля [абмыцьця] грэху і нячыстасьці.

бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Госпад.

пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх"”.

кажучы: «Ці не пагрозамі забаранілі мы вам навучаць пра імя гэтае? І вось, вы напоўнілі Ерусалім вучэньнем вашым і хочаце сьцягнуць на нас кроў Чалавека Гэтага».

Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы