Рака агню выцякала і разьлівалася перад Ім; тысяча тысячаў служылі Яму, і дзесяць тысячаў дзесяткаў тысячаў стаялі перад Ім. Суд сеў, і кнігі былі разгорнутыя.
І ён падыйшоў да месца майго, і калі ён прыйшоў, я спалохаўся і ўпаў на аблічча маё; і ён сказаў мне: “Зразумей, сыне чалавечы, што пра час канца відзеж гэты”.
“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі будзеш хадзіць па шляхах Маіх, і калі будзеш захоўваць загады Мае, тады таксама будзеш судзіць дом Мой, і захоўваць панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць паміж тых, якія стаяць [тут].