ДАНІІЛА 6:8Біблія (пераклад А.Бокуна)Цяпер, валадару, зацьвердзь пастанову і падпішы ліст, які ня можа быць зьменены, як закон Мідзянаў і Пэрсаў, які не зьмяняецца». Глядзіце раздзел |
І паклікалі пісараў валадарскіх у трынаццаты дзень першага месяца, і яны напісалі ўсё, што загадаў Аман, да сатрапаў валадара і да ваяводаў, якія ў кожнай акрузе, і князям кожнага народу, у кожную акругу пісьмом ейным і кожнаму народу — моваю ягонай; напісалі ад імя валадара Ахашвэроша і запячаталі сыгнэтам валадара.
Тады яны наблізіліся і сказалі валадару пра пастанову валадарскую: «Ці ж ты не падпісаў пастанову, што кожны чалавек, які будзе прасіць на працягу трыццаці дзён [гэтых] якога бога або чалавека, а не цябе, валадару, будзе кінуты ў роў з ільвамі?» Валадар адказаў і сказаў: «Праўдзівае слова гэтае, як закон Мідзянаў і Пэрсаў, які не зьмяняецца».