ДАНІІЛА 3:1Біблія (пераклад А.Бокуна)Навухаданосар валадар зрабіў балвана з золата, вышыня ягоная — шэсцьдзясят локцяў, а шырыня ягоная — шэсьць локцяў. Ён паставіў яго на раўніне Дура ў краіне Бабілонскай. Глядзіце раздзел |
І ты падняўся супраць Госпада Нябеснага, і начыньні Дому Ягонага прынесьлі да цябе, і ты, і магнаты твае, і жонкі твае, і наложніцы твае пілі віно з іх, і ты ўслаўляў багоў срэбных і залатых, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць і ня чуюць, і ня ведаюць, а Бога, у руцэ Якога дыханьне тваё і ў Якога ўсе шляхі твае, ты не праславіў.