Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ДАНІІЛА 2:23

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дзякую Табе і слаўлю Цябе, Божа бацькоў маіх, што мудрасьць і сілу Ты даў мне, а цяпер паведаміў мне тое, пра што прасілі мы ў Цябе, бо Ты паведаміў нам справу валадара».

Глядзіце раздзел Копія

33 Крыжаваныя спасылкі  

І ГОСПАД сказаў: «Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць?

Калі б Бог бацькі майго, Бог Абрагама і [Той, Каго] баіцца Ісаак, ня быў са мною, дык цяпер пустым ты выслаў бы мяне. Пакуты мае і працу рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учора ўвечары».

І сталася, калі быў час складаць ахвяру хлебную, падыйшоў Ільля прарок і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля! Сёньня даведаюцца яны, што Ты — Бог у Ізраілі, а я — слуга Твой, і што паводле слова Твайго я зрабіў усё гэта.

Няхай будзе ГОСПАД, Бог наш, з намі, як быў з бацькамі нашымі. Няхай Ён не пакіне нас і не адкіне нас.

І дабраславіў Давід ГОС­ПАДА перад вачыма ўсёй царквы, і сказаў Давід: «Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і на вякі!

І цяпер, Божа наш, мы выслаўляем Цябе і хвалім імя велічнасьці Тваёй.

і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа бацькоў нашых! Ці ня Ты — Бог у небе? І Ты пануеш над усімі валадарствамі народаў, і ў руцэ Тваёй сіла і моц, і ніхто ня можа супрацівіцца Табе!

ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавацца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца.

Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.

Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.

Ахвяруй падзяку Богу, і споўні перад Найвышэйшым абяцаньні твае.

I сказаў яшчэ Бог Майсею: «Гэтак скажы сынам Ізраіля: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба паслаў мяне да вас!” Гэта імя Маё на вякі, і гэта памятка пра Мяне з пакаленьня ў пакаленьне.

Мудры ўвойдзе ў горад магутных і зрыне моц, у якой яны мелі пэўнасьць.

Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].

У мяне рада і сапраўдная мудрасьць, я — розум, у мяне сіла.

Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.

І я сказаў: “Мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьцю беднага пагарджаюць, і словаў ягоных ня слухаюць”.

Мудрасьць лепшая за зброю ваенную, а адзін грэшнік зьнішчыць шмат добрага.

І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.

Пакліч Мяне, і Я адкажу табе, і абвяшчу табе вялікае і недасяжнае, чаго ты ня ведаеш.

І гэтым чатыром юнакам Бог даў веды і разуменьне кожнай кнігі і мудрасьці, а Данііл разумеў усякія ві­дзежы і сны.

каб яны прасілі літасьці ў Бога Нябеснага адносна таямніцы гэтай, каб не загінулі Данііл і сябры ягоныя разам з рэштаю мудрацоў Бабілонскіх.

Бо Госпад ГОСПАД нічога ня робіць, калі не аб’явіць таям­ніцы Сваёй слугам Сваім, прарокам.

У той час, адказваючы, Ісус сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам.

У тую гадзіну ўзрадаваўся Ісус у духу і сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам. Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе».

Тады паднялі камень, дзе ляжаў нябожчык. А Ісус падняў вочы ўгору і сказаў: «Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне.

Я больш не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны, а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, паведаміў вам.

Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаў слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве. І Ён даў знак, паслаўшы [яго] праз анёла Свайго слузе Свайму Яну,

І адзін са старостаў кажа мне: «Ня плач! Вось, Леў, Які з калена Юды, корань Давіда, перамог, каб разгарнуць кнігу і зьняць сем пячатак яе».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы