Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ДАНІІЛА 11:4

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але калі ён паўстане, валадарства ягонае будзе зломлена і будзе падзеленае на чатыры вятры нябесныя, і не паміж нашчадкамі ягонымі, і ня бу­дзе [мець] тое панаваньне, якім ён панаваў, бо будзе вырвана валадарства ягонае і [дадзена] іншым, а ня ім.

Глядзіце раздзел Копія

24 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, на [некалькі] пядзяў Ты даў дні мае, і век мой — як нішто перад Табою! Толькі ўсякай марнасьцю ёсьць кожны чалавек, [нават] у сіле. (Сэлях)

[Чалавек] адзін, і няма другога, таксама няма ані сына, ані брата ў яго, і няма канца ўсёй цяжкай працы ягонай, і вока ягонае не насычаецца багацьцем, [і кажа ён:] “Для каго я працую і пазбаўляю душу сваю дабра?” Гэта таксама марнасьць і кепскі занятак.

І станецца, калі яны будуць вырваныя, Я вярнуся і зьлітуюся над імі, і вярну іх, кожнага чалавека ў спадчыну ягоную і ў зямлю ягоную.

А калі не паслухаюць, тады Я вырву народ гэты, вырываючы і нішчачы, кажа ГОСПАД”».

Часам Я прамоўлю адносна народу і валадарства, што Я выкарчую і павалю, і зьнішчу яго.

І ўся даліна трупаў і попелу, усе палі аж да ручая Кедрон, да рагу Брамы Конскай на ўсход [будуць] сьвятыняй ГОСПАДА, і ня будуць яны больш зруйнаваныя і зьнішчаныя на вякі».

Так скажаш яму: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я руйную тое, што пабудаваў, а тое, што пасадзіў, вырываю, усю зямлю гэтую.

І прывяду на Элям чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і расьцярушу іх на ўсе вятры гэтыя. І ня будзе такога народу, да якога ня прыйдуць выгнанцы з Эляму.

І Ён сказаў мне: «Прароч да духа, прароч, сыне чалавечы, і скажы духу: “Гэта кажа Гос­пад ГОСПАД. Ад чатырох вятроў прыйдзі дух, і дыхні на гэтых забітых, і яны будуць жыць”».

Адказаў Данііл і сказаў: «Я бачыў відзеж уначы. І вось, чатыры вятры нябесныя ўзбурылі мора вялікае.

Пасьля гэтага я бачыў, і вось яшчэ адзін, як леапард, у якога на хрыбце ягоным чатыры крылы птушыныя; і чатыры галавы ў зьвера, і ўлада была дадзена яму.

Я прыглядаўся, глядзеў на рогі, і вось, адзін рог малы вырас сярод іх, і тры першыя рогі былі вырваны з карэньнем перад ім, і вось, вочы, як вочы чалавечыя, у рога гэтага і рот, які гаварыў пра вялікія рэчы.

А што ён зламіўся і замест яго паўсталі чатыры — гэта чатыры валадарствы, якія паўстануць з [таго] народу, але бяз сілы ягонай.

А казёл з козаў узьвялічыўся вельмі. Але калі ён узмоцніўся, вялікі рог быў зламаны, і вырасьлі падобныя чатыры замест яго на чатыры вятры нябесныя.

Гора, гора! Уцякайце з зямлі паўночнай, кажа ГОСПАД, бо на чатыры вятры нябесныя Я расьцярушу вас, кажа ГОСПАД.

І адказаў анёл, і сказаў мне: “Гэта чатыры духі нябесныя, якія выходзяць пасьля стаяньня перад Госпадам усёй зямлі.

А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня будзе стаяць.

А Бог сказаў яму: “Неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?”

І пасьля гэтага я ўбачыў чатырох анёлаў, якія стаялі на чатырох кутах зямлі і трымалі чатыры вятры зямлі, каб ня дзьмуў вецер ані на зямлю, ані на мора, ані на якое дрэва.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы