Бо вінаграднік ГОСПАДА Магуцьцяў — гэта дом Ізраіля, а мужы Юды — парастак выбраны Яго. І Я спадзяваўся, [што будзе] суд, а вось, праліцьцё крыві, [чакаў] праведнасьці, а вось крыкі [пагрозаў].
Няхай ня будзе сярод вас мужчыны або жанчыны, сям’і або пакаленьня, сэрца якога адвярнулася ад ГОСПАДА, Бога вашага, каб ісьці і служыць багам гэтых народаў. Няхай ня будзе паміж вас корань, які родзіць атруту і палын.
Толькі сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх словаў, якія бачылі вочы твае, і няхай не адыйдуць яны ад сэрца твайго ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты дасі ведаць гэта сыноў тваіх і сыноў сыноў тваіх.
Вы ж сьцеражыцеся, каб нічога абложанага закляцьцем ня бралі, каб і самім не падпасьці пад закляцьце, калі возьмеце [заклятае], бо тады вы зробіце праклятым увесь табар і прынесяцё яму няшчасьце.