Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ГАБРЭЯЎ 1:5

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо каму з анёлаў сказаў Ён калі: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»? І яшчэ: «Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам»?

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён бу­дзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.

І Я буду яму Бацькам, а ён будзе Мне сынам, і міласэрнасьці Маёй не забяру ад яго, як Я забраў ад таго, які быў перад табою.

Ён пабудуе Дом для імя Майго, і ён будзе Мне сынам, а Я яму — Бацькам, і Я ўмацую пасад валадарства ягонага над Ізраілем на вякі”.

І Ён сказаў мне: “Салямон, сын твой, ён пабудуе Дом Мой і панадворкі Мае, бо Я выбраў яго Сабе за сына, і Я буду яму Бацькам;

Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!

як і ў другім псальме напісана: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе”.

Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябе праславіў, каб быць Першасьвятаром, але Той, Які сказаў Яму: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы