I таксама статак наш пойдзе з намі, і не застанецца ані капыта; бо з яго мы возьмем для служэньня ГОСПАДУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым будзем служыць ГОСПАДУ, пакуль ня прыйдзем туды».
I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты і старшыні Ізраіля да валадара Эгіпту, і вы скажаце яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, зьявіўся нам, і цяпер дай нам ісьці ў дарогу на тры дні ў пустыню, каб мы склалі ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму”.
І потым прыйшлі Майсей і Аарон, і сказалі фараону: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Адпусьці народ Мой, і яны будуць сьвяткаваць [сьвята] Мне ў пустыні”».
I яны сказалі: «Бог Гебраяў зьявіўся нам. Дык мы пойдзем на тры дні дарогі ў пустыню, і складзем ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму, каб Ён не наведаў нас пошасьцю або мячом».
І ўзялі сыны Аарона, Надаў і Абігу, кожны кадзільніцу сваю, і набралі ў іх агонь, і паклалі на яго кадзіла і ахвяравалі перад абліччам ГОСПАДА іншы агонь, а ня той, што быў ім загаданы.