Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 8:21

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо калі не адпусьціш народ Мой, вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на народ твой, і на дамы твае мухаў, і напоўняцца дамы Эгіпцянаў мухамі, і таксама грунты, на якіх яны.

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

Сказаў, і наляцелі мухі і камары ў-ва ўсіх межах іхніх.

спаслаў на іх мухаў, што іх кусалі, і жабаў, што іх губілі.

І яна напоўніць дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Эгіпцянаў, чаго ня бачылі бацькі твае і бацькі бацькоў тваіх з дня, як былі на зямлі, аж да дня гэтага”». I павярнуўся [Майсей], і выйшаў ад фараона.

I сказаў ГОСПАД Майсею: «Устань раніцаю і стань перад фараонам. Вось, ён ідзе да вады, і ты скажы яму: “Гэтак кажа ГОСПАД: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.

I Я аддзялю ў той дзень зямлю Гашэн, у якой жыве народ Мой, каб ня было там мухаў, каб ты даведаўся, што Я — ГОСПАД пасярод зямлі.

I зрабіў ГОСПАД гэтак, і наляцелі ўцяжлівыя мухі на дом фараона, і на дом слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Эгіпецкую; гінула зямля ад мухаў.

І станецца ў той дзень, засьвішча ГОСПАД да мухі, якая на канцы рэкаў Эгіпту, і да пчалы ў зямлі Асірыі.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы