Калі ж ты адмаўляешся адпусьціць, вось, Я ўдару ўсе межы твае жабамі.
Напоўнілася зямля іхняя жабамі, нават у спальнях валадароў іхніх.
спаслаў на іх мухаў, што іх кусалі, і жабаў, што іх губілі.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Закамянела сэрца фараона; ён адмаўляецца адпусьціць народ.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Прыйдзі да фараона і скажы яму: “Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.
I будзе раіцца рака жабамі, і яны выйдуць, і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго, і ў народ твой, і ў печы твае, і ў дзежы твае.
Бо калі ты адмовішся выпусьціць і будзеш яшчэ трымаць іх,