I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, узыйдзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай, у зямлю, пра якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”.
I прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, і загадаў ім [казаць] да сыноў Ізраіля і да фараона, валадара Эгіпту, каб вывесьці сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.
I прыйшоў Майсей і Аарон да фараона, і ўчынілі так, як загадаў ГОСПАД. I кінуў Аарон кій свой перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаўся цмокам.