I цяпер ідзіце, працуйце, і саломы не дадуць вам, але вызначаную колькасьць цэглы давайце».
І цяпер, бацька мой налажыў на вас ярмо цяжкае, а я павялічу ярмо вашае; бацька мой караў вас пугамі, а я [буду караць] скарпіёнамі”».
Але ён сказаў: «Лайдакі вы, лайдакі; і таму вы кажаце: “Хадземце, складзем ахвяру ГОСПАДУ”.
I ўбачылі наглядчыкі сыноў Ізраіля, што яны ў бядзе, бо сказана: «Не зьмяншайце колькасьць цэглы, норму дзённую ў той самы дзень».
І я павярнуўся, і ўбачыў усякі прыгнёт, які робіцца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнікаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.
Бацька ягоны за тое, што крыўдаю крыўдзіў, рабункам рабаваў брата і рабіў у народзе сваім тое, што ня ёсьць добрым, памрэ за беззаконьне сваё.