Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 40:34

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І закрыла воблака Намёт Спатканьня, і слава ГОСПАДА напоўніла Сялібу.

Глядзіце раздзел Копія

28 Крыжаваныя спасылкі  

Бо ня жыў Я ў доме ад дня, у які вывеў сыноў Ізраіля з Эгіпту, аж да гэтага дня, але вандраваў Я ў намёце і ў сялібе.

І былі як адзін тыя, што трубілі, і тыя, што сьпявалі, даючы адзін голас на хвалу і праслаўленьне ГОСПАДА; і калі ўзьнёсься гук трубаў і цымбалаў, і музычных інструмэнтаў, і хвалілі ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, тады Дом, Дом ГОСПАДА напоўніўся хмараю,

І не маглі сьвятары ўвайсьці ў Дом ГОСПАДА, бо слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА.

ГОСПАДЗЕ, я палюбіў сядзібу Дому Твайго і месца Сялібы славы Тваёй.

I сталася ў ранішнюю варту, і глянуў ГОСПАД на табар Эгіпцянаў са слупа вогненнага і воблачнага, і зьмяшаў табар Эгіпцянаў.

I сталася, калі гаварыў Аарон да ўсёй грамады сыноў Ізраіля, і яны зьвярнуліся ў бок пустыні, і вось, слава ГОСПАДА зьявілася ў воблаку.

I няхай зробяць для Мяне сьвятыню, і Я буду жыць сярод іх.

I буду сустракацца там з сынамі Ізраіля, і будзе асьвячонае [тое месца] славаю Маёю.

I было, калі Майсей уваходзіў у Намёт, зыходзіў слуп воблачны і станавіўся каля ўваходу ў Намёт, і [Бог] гаварыў з Майсеем.

Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.

І захісталіся бэлькі дзьвярэй ад голасу тых, якія клікалі, і Дом напоўніўся дымам.

І слава ГОСПАДА паднялася з-над херувімаў да парогу сьвятыні, і сьвятыня напоўнілася воблакам, а панадворак быў поўны бляску славы ГОСПАДА.

і сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону, брату твайму, каб ня ў кожны час ён уваходзіў у [Месца] Сьвятое за заслону перад накрыўкай, якая на Каўчэгу, каб ён не памёр, калі Я буду аб’яўляцца ў воблаку над накрыўкай.

і ўзварухну ўсе народы, і прыйдзе жаданьне ўсіх народаў, і напоўню Дом гэты славаю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў’.

Большая будзе слава гэтага Дому апошняга, чым першага, кажа ГОСПАД Магуцьцяў; і на гэтым месцу Я дам супакой, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».

І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з [Богам], ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і [Бог] прамаўляў да яго.

якія ёсьць Ізраільцяне, якіх ёсьць усынаўленьне, і слава, і запаветы, і даньне законаў, і служэньне, і абяцаньні,

І напоўнілася бажніца дымам ад славы Божае і ад моцы Ягонае, і ніхто ня мог увайсьці ў бажніцу, пакуль ня зьдзейсьніліся сем плягаў сямі анёлаў.

І пачуў я голас вялікі з неба, які казаў: «Вось, намёт Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і яны будуць народам Ягоным, і Сам Бог будзе з імі Богам іхнім.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы