Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 40:3

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I паставіш там Каўчэг Сьведчаньня, і закрыеш Каўчэг заслонаю.

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

Бо Я ня жыў у доме ад дня, калі вывеў сыноў Ізраіля, і да дня гэтага, і Я перахо­дзіў з намёту ў намёт, і з сялібы [ў сялібу].

I няхай зробяць каўчэг з дрэва акацыі; два з паловаю локці даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.

I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра ўсё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля.

I зробіш заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; мастацкай работай маеш зрабіць яе разам з херувімамі.

Намёт Спатканьня і Каўчэг Сьведчаньня, і накрыўку, якая на ім, і ўсе начыньні Намёту,

Каўчэг [Сьведчаньня] і насілы для яго, накрыўку і заслону, якая вісіць,

I сказаў Майсей усёй грамадзе сыноў Ізраіля: «Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД, кажучы:

I скончылася ўся праца пабудовы Сялібы, Намёту Спатканьня, і зрабілі сыны Ізраіля ўсё; як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі.

І возьме крыві цяляці, і пакрапіць пальцам сваім перад накрыўкай з усходу. Сем разоў пакрапіць перад накрыўкай пальцам, змочаным у крыві.

І ўвойдуць Аарон і сыны ягоныя, і здымуць заслону, што вісіць перад [Каўчэгам], і накрыюць ёю Каўчэг Сьведчаньня.

А за другой заслонай намёт, які завецца “Сьвятое Сьвятых”,

І адчынілася бажніца Божая ў небе, і зьявіўся каўчэг запавету Ягонага ў бажніцы Ягонай; і сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і землятрус, і град вялікі.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы