I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі іх да двух нараменьнікаў эфоду зьнізу, з пярэдняга боку ягонага, каля злучэньня ягонага, над пасам эфоду.
Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным.
I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, мае быць аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону.
I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі да двух канцоў нагрудніку на тым краі ягоным, які пры ўнутраным боку эфоду.
I прымацавалі нагруднік колцамі ягонымі да колцаў эфоду шнурком з блакіту, каб ён быў над пасам эфоду, і каб ня ссоваўся нагруднік з эфоду, як загадаў ГОСПАД Майсею.