І зрабіў ён з яе падстаўкі да слупоў каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, і ахвярнік мядзяны, і крату мядзяную да яго, і ўсё начыньне ахвярніка,
I зробіш для заслоны пяць слупоў з акацыі, і пакрыеш іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і выльеш для іх пяць падставак мядзяных.
I слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.
Усе слупы вакол панадворку злучаны срэбнымі клямкамі; кручкі ў іх — срэбныя, а падстаўкі да іх — мядзяныя.
I зробіш рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго будуць выходзіць рогі ягоныя, і пакрыеш іх медзьдзю.
I зробіш да яго крату, плеценай работы, мядзяную, і зробіш на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя на чатырох вуглах яе.
А медзі, [ахвяраванай] патрэсваньнем, было семдзясят талентаў і дзьве тысячы чатырыста сыкляў.
і падстаўкі панадворку наўкола, і падстаўкі брамы панадворку, і ўсе калкі Сялібы, і ўсе калкі панадворку наўкола.