Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 38:23

Біблія (пераклад А.Бокуна)

а з ім Агаліяў, сын Ахісамаха, з калена Дана, разьбяр і мастак, і вышывальнік на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне.

Глядзіце раздзел Копія

6 Крыжаваныя спасылкі  

і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць],

I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.

«Глядзі, Я паклікаў па іменьні Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды.

I вось, Я даў яму Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана, і ў сэрца кожнага мудрага сэрцам Я даў мудрасьць, і яны зробяць усё, што Я загадаў табе:

I здольнасьць вучыць даў у сэрца яго і Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана.

I зробіць Бэцалеэль, і Агаліяў, і кожны мудры сэрцам, якому даў ГОСПАД мудрасьць і разумнасьць у нутры іхнім, каб маглі зрабіць усю працу для служэньня ў сьвятыні, усё, як загадаў ГОСПАД».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы