Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 35:23

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I кожны, у каго быў блакіт і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіная поўсьць, і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, прыносіў іх.

Глядзіце раздзел Копія

6 Крыжаваныя спасылкі  

Тыя, у каго знайшліся камяні [каштоўныя], давалі ў скарбніцу Дому ГОСПАДА на рукі Ехіэля, сына Гершона.

I прыходзілі мужчыны і жанчыны, усе ахвотнага сэрца, і прыносілі кольцы і завушніцы, і пярсьцёнкі, і бранзалеты, і ўсялякія рэчы залатыя, і кожны, патрэсваючы, [складаў] золата для ГОСПАДА [як ахвяру] патрэсваньня.

I кожны, хто ахвяроўваў дар срэбра і медзі, прыносіў гэты дар для ГОСПАДА. І кожны, у каго знайшлося дрэва акацыі, прыносіў [яго] на ўсялякую патрэбу служэньня.

А з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну зрабілі яны службовыя адзеньні для служэньня ў сьвятыні; і зрабілі адзеньні сьвятыя для Аарона, як загадаў ГОСПАД Майсею.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы