I вычасаў Майсей дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўстаў рана раніцай, і ўзыйшоў на гару Сынай, як загадаў яму ГОСПАД; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каменныя.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, якія ты разьбіў.