I сказаў ГОСПАД Майсею: «Напішы сабе словы гэтыя, бо паводле гэтых словаў Я заключыў запавет з табою і з Ізраілем».
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Егошуа, што Я вынішчаючы, вынішчу памяць пра Амалека пад небам!».
I напісаў Майсей усе словы ГОСПАДА, і ўстаў раніцаю, і збудаваў ахвярнік пад гарою і дванаццаць слупоў паводле дванаццаці плямёнаў Ізраіля.
I ўзяў кнігу запавету, і прачытаў у вушы народу, і сказалі яны: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім, і будзем слухаць».
I сказаў [Госпад]: «Вось, Я заключу запавет, перад усім народам тваім учыню цуды, якія не былі твораныя на ўсёй зямлі і ні ў якім з народаў; і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты, учыненае ГОСПАДАМ, бо страшнае будзе тое, што Я ўчыню праз цябе.
І напісаў Майсей Закон гэты, і перадаў яго сьвятарам, сынам Левія, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і ўсім старшыням Ізраіля.
Ён паведаміў вам запавет Свой, калі загадаў вам выконваць Дзесяць прыказаньняў, і напісаў іх на двух каменных табліцах.