Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 34:22

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I Сьвята Тыдняў зробіш сабе, і [Сьвята] Пяршынаў жніва пшаніцы, і Сьвята Збору [ўраджаю] ў канцы году.

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

і паводле парадку дня кожны ўзносіў [ахвяры] паводле прыказаньня Майсея ў суботы, у маладзік і на ўрачыстыя сьвяты, тройчы ў год: у сьвята Праснакоў, і ў сьвята Тыдняў, і ў сьвята Намётаў.

Тройчы ў год будзеш сьвяткаваць [сьвяты] Мае.

I Сьвята Жніва пяршынаў працы тваёй, якія ты сеяў на полі, і Сьвята Збору [ўраджаю] пры заканчэньні году, калі зьбярэш працу тваю з поля.

Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары ГОСПАДУ, але не кладзіце іх на ахвярнік, каб паліць на пах прыемны.

Адлічыце сабе ад другога дня пасьля суботы, ад дня, у які прынесяцё снапы для патрэс­ваньня, сем поўных тыдняў,

«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца сьвята Намётаў, сем дзён для ГОСПАДА.

У сёмы месяц, у першы [дзень] месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.

Было ж блізка сьвята юдэйскае, [сьвята] Намётаў.

І калі надыйшоў дзень Пяцідзясятніцы, былі ўсе аднадушна разам.

Адлічыш сабе сем тыдняў ад таго [дня], калі серп пачне [жаць] збожжа,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы