Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 33:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо з чаго я спазнаю, што знайшоў ласку ў вачах Тваіх, я і народ Твой? Ці не з таго, што Ты пойдзеш з намі? І будзем аддзеленыя я і народ Твой ад усіх народаў, якія на абліччы зямлі».

Глядзіце раздзел Копія

15 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ёсьць хто яшчэ, як народ Твой, Ізраіль? Ці ёсьць на зямлі народ, дзеля якога Бог прыйшоў, каб адкупіць яго Сабе за народ і праславіць імя Сваё, і ўчыніць для яго вялікія і страшныя рэчы ў зямлі Тваёй, выганяючы перад народам Тваім, які Ты вызваліў з Эгіпту, народы і багоў іхніх?

Бо Ты выбраў іх з усіх народаў зямлі ў спадчыну Сабе, як Ты прамовіў праз Майсея, слугу Твайго, калі Ты, Госпа­дзе ГОСПАДЗЕ, вывеў бацькоў нашых з Эгіпту».

Не зрабіў такога ніводнаму народу, і судоў Ягоных не пазналі яны. Альлелюя!

I сказаў [Госпад]: «Вось, Я заключу запавет, перад усім народам тваім учыню цуды, якія не былі твораныя на ўсёй зямлі і ні ў якім з народаў; і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты, учыненае ГОСПАДАМ, бо страшнае будзе тое, што Я ўчыню праз цябе.

і сказаў: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, Госпадзе, няхай ідзе Госпад сярод нас, бо народ гэты — [народ] з цьвёрдым каркам, і прабач беззаконьні нашыя і грахі нашыя, і мей нас за спадчыну Тваю».

I Я аддзялю ў той дзень зямлю Гашэн, у якой жыве народ Мой, каб ня было там мухаў, каб ты даведаўся, што Я — ГОСПАД пасярод зямлі.

І Я сказаў вам: "Вы ўспадкаеміце зямлю іхнюю, і Я дам яе вам на ўласнасьць, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў".

Будзьце для Мяне сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў, каб вы былі Маімі.

і скажуць жыхарам зямлі, якія чулі, што Ты, ГОСПА­ДЗЕ, пасярод народу гэтага, якому даеш бачыць Сябе вачамі, і воблака Тваё стаіць над імі, і Ты ідзеш перад імі ўдзень у слупе воблачным, а ўначы — у слупе вогненным.

Бо я бачу яго з вяршыні скалаў і з узгорышчаў гляджу на яго. Вось, народ, які жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца.

«Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог».

Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас».

Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод [іншых] народаў праз выпрабаваньні, знакі, цуды і войны, рукою моцнаю і рамяном узьнятым праз жахі вялікія, як ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх?

Бо дзе ж ёсьць такі народ вялікі, які б меў так блізкіх сабе багоў, як ГОСПАД, Бог наш, калі мы Яго клічам?




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы