I павярнуўся, і зыйшоў Майсей з гары; і дзьве табліцы Сьведчаньня [былі] ў руцэ ягонай, табліцы, на якіх было напісана з абодвух бакоў, на адным і на другім баку было напісана на іх.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там, і Я дам табе табліцы каменныя, і закон, і прыказаньні, якія Я напісаў, каб навучыць іх».
I сталася, калі зыходзіў Майсей з гары Сынай, і дзьве табліцы Сьведчаньня [былі] ў руцэ Майсея пры зыходзе яго з гары, а Майсей ня ведаў, што праменявала скура аблічча ягонага, бо [Бог] гаварыў з ім.
Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.
Калі ж служэньне сьмерці, высечанае літарамі на камянях, было ў такой славе, што сыны Ізраіля не маглі глядзець на аблічча Майсея дзеля славы аблічча ягонага, якая зьнікала,
Словы гэтыя прамовіў ГОСПАД да ўсёй царквы вашай на гары, з сярэдзіны агню і хмары, і змроку голасам моцным, і нічога больш не гаварыў; і напісаў гэта на двух табліцах каменных, якія даў мне.
які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, ітабліцы запавету,