I сталася, што зацяўся фараон, каб не адпусьціць нас, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы. Дзеля гэтага я ахвярую ГОСПАДУ ўсіх самцоў, якія адкрываюць улоньне, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі пойдзеш, каб вярнуцца ў Эгіпет, глядзі, каб усе цуды, якія Я ўлажыў у руку тваю, ты зрабіў іх перад фараонам. А Я зраблю цьвёрдым сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народ.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Цяпер ты ўбачыш, што Я зраблю фараону, бо дзеля моцнае рукі ён выпусьціць іх і дзеля моцнае рукі ён выганіць іх з зямлі сваёй».