Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 3:11

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў Майсей Богу: «Хто я, каб мне ісьці да фараона і каб мне вывесьці сыноў Ізраіля з Эгіпту?»

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

І пайшоў валадар Давід, і сеў перад абліччам ГОСПАДА, і сказаў: «Хто я, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і што ёсьць дом мой, што Ты прывёў мяне аж сюды?

І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты зрабіў валадаром слугу Твайго на месцы Давіда, бацькі майго, а я — малады юнак, ня ўмею выходзіць і прыходзіць.

Дык дай слузе Твайму сэрца, якое слухае, каб судзіць народ Твой і адрозьніваць, што добрае, а што ліхое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?»

Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.

I прамовіў Майсей перад абліччам ГОСПАДА, кажучы: «Вось, сыны Ізраіля ня слухаюць мяне; і як жа паслухае мяне фараон? А я [маю] неабрэзаныя вусны».

А я сказаў: «Госпадзе ГОС­ПАДЗЕ! Вось, я ня ўмею гаварыць, бо я яшчэ юнак!»

Для адных — водар сьмерці на сьмерць, а для другіх — водар жыцьця на жыцьцё. І хто здатны на гэта?

не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,

І адказаў [Гідэон]: «Госпадзе! Якім чынам я вызвалю Ізраіля? Род мой найбяднейшы ў [калене] Манасы, а я — апошні ў доме бацькі майго».

І сказаў Давід Саўлу: «Хто я і якое жыцьцё маё, або якая сям'я бацькі майго ў Ізраілі, каб быць мне зяцем валадара?»




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы