І пайшоў адтуль [Ільля], і знайшоў Элісэя, сына Шафата. А ён араў, і дванаццаць параў валоў перад абліччам ягоным, і сам ён быў пры дванаццатай [пары]. І падыйшоў да яго Ільля, і кінуў на яго плашч свой.
Вось, Я стану перад абліччам тваім там на скале на Харэве, і ты ўдарыш у скалу, і выйдзе з яе вада, і будзе піць народ». I зрабіў так Майсей на вачах старшыняў Ізраіля.
I ўзяў Етра, цесьць Майсея, цэласпаленьне і ахвяры для Бога, і прыйшоў Аарон і ўсе старшыні Ізраіля, каб есьці хлеб з цесьцем Майсея перад абліччам Бога.
I пайшоў Майсей, і вярнуўся да Етра, цесьця свайго, і сказаў яму: «Пайду і вярнуся да братоў маіх, якія ў Эгіпце, і пагляджу, ці яны яшчэ жывыя?» I сказаў Етра Майсею: «Ідзі ў супакоі».
Словы Амоса, што быў [адным] з гадоўцаў авечак у Тэкоа, якія ён бачыў пра Ізраіль у дні Узіі, валадара Юды, і ў дні Ерабаама, валадара Ізраіля, два [гады] перад землятрусам.
І сказаў Майсей Хававу, сыну Рэгуэля, Мадыянца, цесьця свайго: «Мы выходзім у месца, пра якое сказаў ГОСПАД: "Я дам [яго] вам". Хадзі з намі, і будзе табе добра, бо ГОСПАД абяцаў дабро Ізраілю».
І вырушылі яны з гары ГОСПАДА, і ішлі на працягу трох дзён. Каўчэг Запавету ГОСПАДА ішоў наперадзе іх на працягу трох дзён, каб знайсьці месца на табар.
[Памятай] дзень, калі ты стаяў перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, калі ГОСПАД сказаў мне: "Зьбяры да Мяне народ, няхай пачуюць словы Мае, каб навучыліся баяцца Мяне ў-ва ўсе дні жыцьця на зямлі і навучылі гэтаму сыноў сваіх".
І сказаў Самуэль Есэю: «Ці гэта ўсе хлопцы твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзін, найменшы, ён пасьвіць авечкі». І сказаў Самуэль Есэю: «Пашлі па яго і прывядзі яго. Не пачнем [бяседы], пакуль ён ня прыйдзе».