Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 29:31

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I барана пасьвячэньня возьмеш, і зварыш мяса ягонае на месцы сьвятым.

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

Сем дзён мае апранацца ў іх сьвятар з сыноў ягоных, [які будзе] замест яго, які будзе ўваходзіць у Намёт Спатканьня, каб служыць у сьвятыні.

I будзе есьці Аарон і сыны ягоныя мяса барана гэтага і хлеб, які ў кашы, каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.

І сказаў ён мне: «Пакоі паўночныя і пакоі паўднёвыя, якія перад адгароджанай прасторай, гэта пакоі сьвятыя, дзе сьвятары, якія набліжаюцца да ГОСПАДА, спажываюць сьвятое сьвятых; там яны складаюць сьвятое сьвятых, ахвяры хлебныя, ахвяры за грэх і ахвяры аднагараджэньня, бо гэта месца сьвятое.

І прывялі другога барана, барана асьвячэньня. І Аарон і сыны ягоныя ўсклалі рукі свае на галаву ягоную.

І сказаў Майсей Аарону і сынам ягоным: «Зварыце мяса каля ўваходу ў Намёт Спатканьня і там ешце яго і хлеб, які ў кашы ахвяры асьвячэньня, як мне было загадана: “Аарон і сыны ягоныя будуць есьці яго”.

ані абавязак сьвятарскі адносна народу, але калі не­хта складаў ахвяру крывавую, прыходзіў слуга сьвятара з трызубым відэльцам у руцэ і, калі варылася мяса,

І нават яшчэ ня быў спалены тлушч, а ўжо прыходзіў слуга сьвятара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, а я сьпяку яго сьвятару, бо ён ня прыйме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы