Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 29:11

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I зарэжаш бычка перад абліччам ГОСПАДА каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

I прывядзеш бычка перад Намёт Спатканьня, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву бычка.

I возьмеш кроў бычка, і памажаш рогі ахвярніка пальцам тваім, і ўсю кроў выльеш на падставу ахвярніка.

I Аарона і сыноў ягоных прывядзеш да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх у вадзе,

І заб’е ягня гэтае на месцы, на якім забіваюцца ахвяры за грэх і ахвяры цэласпаленьня, на месцы сьвятым, бо ахвяра аднагараджэньня, як і ахвяра за грэх, [належыць] сьвятару; гэта сьвятое сьвятых.

і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакропяць ахвярнік крывёю яе наўкола.

І прывядзе бычка да ўваходу ў Намёт Спатканьня перад аблічча ГОСПАДА, і пало­жыць руку на галаву яго, і заб’е яго перад абліччам ГОСПАДА.

І Майсей забіў яго, і, узяўшы крыві яго, пальцам памазаў рагі ахвярніка кругом, і ачысьціў ахвярнік. А рэшту крыві выліў на падставу ахвярніка, і асьвяціў яго, ачышчаючы яго.

І забіў ахвяру цэласпаленьня; і сыны ягоныя далі яму кроў, і ён выліў яе кругом ахвярніка.

І наблізіўся Аарон да ахвярніка, і забіў цяля за грэх свой.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы