I будзе мець яна ў сярэдзіне адтуліну для галавы; абшыўка мае быць наўкола адтуліны, ткацкай работы, як пры адтуліне панцыра, каб не разьдзёрлася.
І прыгатаваў для іх Узія, для ўсяго войска, шчыты, дзіды, шаломы, панцыры, лукі і камяні для пушчалак.
І сталася ад гэтага дня, што палова юнакоў маіх рабіла, а [другая] палова іх трымала дзіды, шчыты, лукі і панцыры; і князі [стаялі] за ўсім домам Юды.
На ўсё магутнае ён глядзіць з вышыні, ён — валадар над усімі сынамі пыхлівасьці».
I зробіш верхнюю шату да эфоду, усю з блакіту.
I зробіш на прыполе ейным яблыкі гранатовыя з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, на прыполе ейным наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола,
і адтуліну шаты ў сярэдзіне яе, як адтуліна панцыра, і абшыўку наўкола адтуліны, каб не разьдзёрлася.
і мітру з вісону, і турбаны аздобныя з вісону, і нагавіцы ільняныя з кручанага вісону,