I зробіш да яго гаршчкі для [высыпаньня] попелу з яго, і лапаткі ягоныя, і місы ягоныя, і відэльцы ягоныя, і кадзільніцы ягоныя. Усе начыньні зробіш з медзі.
І пакладуць на ім увесь посуд, ужываны для службы пры [ахвярніку]: папяльніцы, вілкі, лапаткі, крапільнікі. Усе гэтыя прыналежнасьці ахвярніка накрыюць накрыцьцём са скуры тахаш і ўкладуць насілы.