I з другога краю — заслоны ў пятнаццаць [локцяў]; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры.
Пятнаццаць локцяў — заслоны з [аднаго] краю; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры.
А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры.