I злучыш пяць палотнаў асобна і шэсьць палотнаў асобна. I зложыш удвая шостае палатно з пярэдняга боку намёту.
I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.
Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным.
I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту Сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.
Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, а ў шырыню адно палатно — чатыры локці; мера адна для адзінаццаці палотнаў.