I [так] будзе восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць: дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
I сорак срэбных падставак зробіш пад дваццаць дошак; дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных.
I будуць яны злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ўгары адным колцам. Гэтак мае быць з імі абедзьвума; для двух вуглоў яны будуць.
І зробіш жэрдкі з дрэва акацыі — пяць да дошак аднаго боку Сялібы,
I [так] было восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць, дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
I было сто талентаў срэбра ўжыта на адліцьцё падставак сьвятыні і падставак заслонаў; сто падставак са ста талентаў, па таленту на падстаўку.