I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.
I зробіш пяцьдзясят гачыкаў мядзяных, і ўложыш гачыкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым].
I зробіш пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня; і гэтак зробіш на краі апошняга палатна для сьпінаньня з іншага боку.
I злучыш пяць палотнаў асобна і шэсьць палотнаў асобна. I зложыш удвая шостае палатно з пярэдняга боку намёту.
Пяцьдзясят пяцелек зрабіў ён на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на канцы палатна для спінаньня з другім; пяцелькі гэтыя — насупраць адна адной.