Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 25:29

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I зробіш да яго місы, і чашы, і збаны, і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх; са шчырага золата зробіш іх.

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

і місы, нажніцы, крапільніцы са шчырага золата, і залатыя завесы да дзьвярэй Дому ўнутры, да [дзьвярэй] Сьвятога Сьвятых і да дзьвярэй Дому Сьвятога.

і нажніцы, і місы, і крапільніцы, і кадзільніцы са шчырага золата; і ўваход у Дом, унутраныя дзьверы ягоныя ў Сьвятое Сьвятых, і дзьверы Дому сьвятыні — з золата.

I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам, і будуць насіць на іх стол.

I зрабіў са шчырага золата начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі.

«Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбі­раю міру маю з пахошчамі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»

І стол хлябоў пакладных накрыюць тканінаю з блакіту, і паставяць на ім посуд, талеркі, чашы і кубкі на ахвяры вадкія; і хлябы пакладныя будуць на ім.

Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

Ён прынёс свой дар ахвярны: місу срэбную ў сто трыц­цаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абе­дзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,

Вось [дары] ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.

Вось, стаю пры дзьвярах і грукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы