Пры ліштвах маюць быць колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.
I ўложыш насілы ў колцы па баках каўчэгу, каб на іх насіць каўчэг.
I зробіш яму наўкола ліштву [шырынёю] ў далонь, і зробіш наўкола вянок залаты да ліштвы ягонай.
I зробіш для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.
I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам, і будуць насіць на іх стол.
I дошкі пакрыеш золатам, і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак зробіш залатыя, і пакрыеш жэрдкі золатам.