I зробіш яму наўкола ліштву [шырынёю] ў далонь, і зробіш наўкола вянок залаты да ліштвы ягонай.
І таўшчыня ягоная — у далонь, і берагі ягоныя — як берагі келіха, як кветкі лілеі. Яно зьмяшчала і ўтрымлівала тры тысячы батаў.
I пакрыеш яго шчырым золатам, і зробіш яму вянок залаты наўкола.
I зробіш для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.
I пакрыеш яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя; і зробіш да яго залаты вянок наўкола.
I зрабіў яму наўкола ліштву шырынёю ў далонь, і зрабіў вянок залаты для ліштвы ягонай.
I пакрыў яго шчырым золатам унутры і звонку, і зрабіў наўкола яго вянок залаты.
А гэта памеры ахвярніка ў локцях, лічачы локаць па адным локці і адной далоні. Аснова [ягоная] — локаць і шырыня локаць, а абрамаваньне на краі ягоным кругом — адна пядзя. Гэта вышыня ахвярніка: