Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 25:17

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

І даў Давід Салямону, сыну свайму, узор прысенку і будынкаў [сьвятыні] і скарбніцаў ейных, і верхніх пакояў ейных, і ўнутраных пакояў ейных, і дому перамольваньня,

I зробіш двух херувімаў з золата, каванымі зробіш іх з абодвух бакоў накрыўкі.

I паложыш накрыўку на Каўчэг Сьведчаньня ў Сьвятым Сьвятых.

Каўчэг [Сьведчаньня] і насілы для яго, накрыўку і заслону, якая вісіць,

I зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.

I ўзяў, і палажыў Сьведчаньне ў Каўчэг, і ўлажыў насілы ў Каўчэг, і палажыў накрыўку на Каўчэг зьверху.

Ты — памазаны херувім, які асланяе, і Я даў табе быць на сьвятой гары Божай, і ты хадзіў між агністых камянёў.

Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,

Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

а над ім — херувімы славы, якія ацяняюць перамольню; пра гэта ня варта цяпер казаць падрабязна.

Ён ёсьць перамольваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і за [грахі] ўсяго сьвету.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы