Той, хто ўдарыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.
А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць.
I той, хто ўкраў чалавека і прадаў яго, альбо ён знойдзены ў руцэ ягонай, няхай сьмерцю памрэ.
[Ёсьць] пакаленьне, якое праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваю,
Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты.
“Пракляты той, хто таемна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.
ведаючы тое, што Закон не пастаўлены для праведніка, але для беззаконьнікаў і непакорлівых, бязбожных і грэшнікаў, нячыстых і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,