I сказаў Майсей цесьцю свайму: «Бо прыходзіць народ да мяне, каб пытацца ў Бога.
I бачыў цесьць Майсея ўсё, што ён рабіў для народу, і сказаў: «Што гэта за справа, якую ты робіш для народу? Дзеля чаго ты сядзіш сам адзін, а ўвесь народ стаіць перад табою з раніцы да вечара?»
Яны пакінулі яго пад вартай, бо ня ведалі, што з ім зрабіць.
І прынёс Майсей справу іхнюю перад аблічча ГОСПАДА.
І былі людзі, якія дзеля дакрананьня да нябожчыка сталіся нячыстымі і не маглі ў той дзень спраўляць Пасху, і прыйшлі яны да Майсея і Аарона,
І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, і я паслухаю, што адносна вас загадае ГОСПАД».
Пасьля сьмерці Егошуа пыталіся сыны Ізраіля ў ГОСПАДА, кажучы: «Хто з нас першы выступіць супраць Хананейцаў ваяваць з імі?»