I ўзяў Етра, цесьць Майсея, цэласпаленьне і ахвяры для Бога, і прыйшоў Аарон і ўсе старшыні Ізраіля, каб есьці хлеб з цесьцем Майсея перад абліччам Бога.
I бачыў цесьць Майсея ўсё, што ён рабіў для народу, і сказаў: «Што гэта за справа, якую ты робіш для народу? Дзеля чаго ты сядзіш сам адзін, а ўвесь народ стаіць перад табою з раніцы да вечара?»
І будзе ўмацаваны пасад міласэрнасьцю, і сядзе на ім у праўдзе ў намёце Давіда судзьдзя, які будзе шукаць суду, і [будзе] спраўна [рабіць] тое, што праведна.