I сказаў Майсей: «[Гэта будзе], калі дасьць ГОСПАД увечары вам мяса на ежу, а раніцаю — хлеб, каб насыціцца, бо ГОСПАД пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго. А мы, што мы? Не на нас нараканьне вашае, але на ГОСПАДА».
I назваў імя месца таго — Маса і Мэрыва, таму што сварыліся сыны Ізраіля і таму што яны выпрабоўвалі ГОСПАДА, кажучы: «Ці ёсьць ГОСПАД сярод нас, ці не?»
і сказалі ім: «Няхай узгляне ГОСПАД на вас і асудзіць, бо вы зрабілі нас агіднымі ў вачах фараона і ў вачах слугаў ягоных, і далі меч у рукі іхнія, каб забіць нас».
І гаварыў народ супраць Бога і супраць Майсея: «Навошта вы вывелі нас з Эгіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады. І душы нашай абрыд гэты марны хлеб».