І рукі Майсея сталіся цяжкімі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. І Аарон і Хур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі — з другога боку. I рукі ягоныя былі ўзьнятыя аж да заходу сонца.
А старшыням сказаў: «Заставайцеся дзеля нас тут, пакуль мы вернемся да вас. І вось, Аарон і Хур з вамі. Калі хто будзе мець [якую] справу, няхай наблізіцца да іх».
Як загадаў ГОСПАД Майсею, слузе Свайму, так загадаў Майсей Егошуа, і Егошуа ўсё выканаў; не прапусьціў аніводнага слова з таго, што загадаў ГОСПАД Майсею.