Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 16:31

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I назваў дом Ізраіля імя ягонае — “манна”, і яна была як насеньне каляндры, белая, а смак ягоны — як печыва з мёдам.

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

I падняўся пласт расы, і вось, на абліччы пустыні [нешта] дробнае і крупчастае, дробнае, як шэрань на зямлі.

I ўбачылі сыны Ізраіля, і казалі адзін аднаму: «Што гэта?» Бо ня ведалі, што гэта. I сказаў ім Майсей: «Гэта хлеб, які ГОСПАД даў вам есьці.

I супачыў народ у сёмы дзень.

I сказаў Майсей: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД: “Поўны гомар [пакіньце] на захаваньне ў пакаленьні вашыя, каб бачылі хлеб, якім Я карміў вас у пустыні, калі вывеў вас з зямлі Эгіпецкай”».

«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным прывабным я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.

Ён карміў цябе ў пустыні маннай, якой ня ведалі бацькі твае, каб цябе загартаваць і выспрабаваць цябе, каб даць табе добрае ў будучыні тваёй.

Ён выпрабоўваў цябе голадам і карміў цябе маннай, якой ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб даць зразумець табе, што ня толькі хлебам жыве чалавек, але кожным [словам], якое выходзіць з вуснаў ГОСПАДА, будзе жыць чалавек.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы