I пакінулі гэта да раніцы, як загадаў Майсей, і яно не засьмярдзела, і чарвей не было ў ім.
І не паслухалі яны Майсея, і некаторыя пакінулі з яго да раніцы; і завяліся ў ім чэрві, і яно стала сьмярдзець. І разгневаўся на іх Майсей.
I сказаў Майсей: «Ешце яго сёньня, бо сёньня — субота для ГОСПАДА; сёньня ня знойдзеце яго на полі.
I сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі адну пасудзіну, і палажы ў яе поўны гомар манны, і пастаў яе перад абліччам ГОСПАДА на захаваньне ў пакаленьні вашыя».