I запрог ён калясьніцу сваю, і народ свой узяў з сабою.
I паведамілі валадару Эгіпецкаму, што народ уцёк; і павярнулася сэрца фараона і слугаў ягоных супраць народу [Ізраіля], і сказалі яны: «Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраільцянаў са службы нам?»
I ўзяў шэсьцьсот калясьніцаў выборных, і ўсе калясьніцы Эгіпецкія, і па тры [ваяры] на кожнай з іх.
Калясьніцы фараона і войска ягонае Ён укінуў у мора, і выборныя ваяры ягоныя патанулі ў моры Чырвоным.