I ГОСПАД даў ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, і яны пазычалі ім; і абрабавалі яны Эгіпет.
Але з народам, якому будуць яны служыць, Я буду змагацца, і пасьля таго выйдуць яны з вялікай маёмасьцю.
I быў ГОСПАД з Язэпам, і зьявіў да яго міласэрнасьць, і даў ласку яму ў вачах начальніка вязьніцы.
І ўсе тыя, што жылі навокал, умацоўвалі рукі іхнія начыньнямі са срэбра, золатам, маёмасьцю, быдлам і каштоўнасьцямі, апрача дароў дабраахвотных.
А іх вывеў са срэбрам і золатам, і не было ў каленах іхніх нядужага.
Прамоў, прашу, у вушы народу, і няхай мужчына папросіць у бліжняга свайго, і жанчына — у бліжняй сваёй начыньне срэбнае і начыньне залатое».
I даў ГОСПАД ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, таксама гэты чалавек Майсей быў вельмі вялікі ў зямлі Эгіпецкай, у вачах слугаў фараона і ў вачах народу.
Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.
І даў Бог Даніілу міласэрнасьць і спагаду перад абліччам начальніка эўнухаў.
хвалячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народу. А Госпад штодня дадаваў да царквы тых, што былі збаўленыя.
і выбавіў яго з усіх прыгнётаў ягоных, і даў яму ласку і мудрасьць перад фараонам, валадаром Эгіпту; і той паставіў яго за кіраўніка над Эгіптам і над усім домам сваім.